Школа сясцёр міласэрнасці аб'яўляе набор навучэнцаў
03 лютага 2017Школа сясцёр міласэрнасці, якая дзейнічае ў Беларускай Праваслаўнай Царкве ўжо некалькі гадоў, аб'яўляе набор навучэнцаў.
Мэта навучання ў Школе — падрыхтоўка кваліфікаваных кадраў для прыходскіх сястрынстваў міласэрнасці і сацыяльных службаў.
Да навучання ў Школе сясцёр міласэрнасці запрашаюцца сёстры міласэрнасці ўжо існуючых сястрынстваў і прыхаджане (сёстры і браты) праваслаўных храмаў, якія жадаюць далучыцца да служэння прыходскіх сястрынстваў міласэрнасці і сацыяльных службаў.
З 11 лютага 2017 года пачынаецца курс заняткаў I модуля навучання «Дамашні догляд».
Арганізацыйны сход і малебен перад пачаткам навучання адбудуцца ў суботу 11 лютага 2017 года ў капліцы ў гонар іконы Божай Маці «Усецарыца» пры анкадыспансэры 1-й гарадской клінічнай бальніцы (Мінск, праспект Незалежнасці, 64).
Пачатак сустрэчы ў 11.00, для жадаючых у 10.00 — Бажэственная літургія.
Даведкі па тэлефонах (029) 153-88-83 (Velcom), (029) 315-95-64 (Velcom).