Сінадальная камісія БПЦ па пытаннях сям'і бясплатна кансультуе сем'і ў крызіснай сітуацыі
27 сакавіка 2019Супрацоўнікі Сінадальнай камісіі Беларускай Праваслаўнай Царквы па пытаннях сям'і, абароны мацярынства і дзяцінства аказваюць бязвыплатную юрыдычную, псіхалагічную і духоўную дапамогу сем'ям у крызіснай сітуацыі.
Запіс на прыём па тэлефоне: +375 44 551 38 61, адказны сакратар камісіі Кацярына Аляксандраўна Гурэева.
Сінадальная камісія па пытаннях сям'і, абароны мацярынства і дзяцінства створана ў снежні 2016 года з мэтай сістэматызацыі і ўдасканалення царкоўнай работы па пераадоленню крызісу сямейных каштоўнасцяў, абароне мацярынства і дзяцінства, пропаведзі хрысціянскіх ідэалаў шлюбу.
Камісія размяшчаецца ў Мінскай духоўнай акадэміі па адрасе: вул. Зыбіцкая, 27. Старшыня камісіі — настаяцель прыхода ў гонар свяціцеля Мікалая Японскага ў горадзе Мінску протаіерэй Павел Сярдзюк.