Сінадальны аддзел БПЦ па супрацоўніцтве са свецкімі ўстановамі адукацыі выпусціў серыю дапаможнікаў, прысвечаных выкарыстанню тэатра «Батлейка» ў выхаваўчым працэсе

17 жніўня 2022

41.jpg

Сінадальны аддзел Беларускай Праваслаўнай Царквы па супрацоўніцтве са свецкімі ўстановамі адукацыі выпусціў у выдавецтве вучэбнай літаратуры для дашкольнікаў, школьнікаў і педагогаў «Аверсэв» дапаможнікі, прысвечаныя выкарыстанню тэатра «Батлейка» ў выхаваўчым працэсе ўстаноў адукацыі.

Серыя ўключае выданні:

«Беларускі народны тэатр "Батлейка" ў школе. Рэкамендацыі для педагагічных работнікаў». Дапаможнік для педагагічных работнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання.

Аўтары: Ф. П. Поўны, Л. А. Доўнар, Л. А. Кивлюк, А. Б. Скачкова, Е. Ю. Шымбалева, Т. А. Янчурэвіч.

Дапаможнік змяшчае рэкамендацыі па арганізацыі работы батлеечнага тэатра ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі як у навучальным працэсе, так і ў пазакласнай дзейнасці; дапаможа далучыць дзяцей да беларускай народнай культуры, духоўнасці, маральнасці; таксама ўяўляе цікавасць для выкладчыкаў нядзельных школ, выхавальнікаў і бацькоў, студэнтаў і аспірантаў педагагічных спецыяльнасцяў, метадыстаў, выкладчыкаў вышэйшай школы, слухачоў сістэмы павышэння кваліфікацыі.

Выданне рэкамендавана Навукова-метадычнай установай «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

 

«Сцэнарыі для батлейкі. Казкі»

Аўтар: М. Н. Міраненка.

У кнізе прадстаўлены сцэнарыі на чатыры казкі-прытчы: «Пунсовая кветачка», «Божая кароўка», «Вяртанне», «Сказ пра падарожніка»; сцэнарыі могуць быць выкарыстаны як на факультатыўных занятках (напрыклад, «Асновы праваслаўнай культуры», «Духоўна-патрыятычнае выхаванне»), так і ў рамках сістэмы дадатковай адукацыі.

 

«Сцэнарыі для батлейкі. Вывучэнне біблейскіх запаведзяў»

Аўтары: А. Ю. Досіна, І. В. Лой, Т. Н. Пешкур, С. А. Юшкевіч.

Зборнік змяшчае сцэнарый прыгодніцкай сагі «Дарога ў горы», прысвечанай вывучэнню біблейскіх запаведзяў: Дэкалога і Нагорнай пропаведзі; сцэнарый разлічаны на ўвесь навучальны год; матэрыял можа быць выкарыстаны як на факультатыўных занятках (напрыклад, «Асновы праваслаўнай культуры», «Духоўна-патрыятычнае выхаванне»), так і ў рамках сістэмы дадатковай адукацыі.

 

«Сцэнарыі для батлейкі. Байкі»

Аўтар: Г. М. Руткевіч.

Зборнік сцэнарыяў па матывах баек І. А. Крылова, адаптаваных пад сучасную дзіцячую аўдыторыю; сцэнарыи прызначаны не толькі для батлеечных пастановак, але і для спектакляў, дзе ў якасці акцёраў выступаюць самі вучні; матэрыял можна выкарыстоўваць на факультатыўных занятках і ў рамках сістэмы дадатковай адукацыі.

 

«Сцэнарыи для батлейкі. Евангельскія прытчы»

Аўтары: А. Ю. Дасіна, І. В. Лой, Т. Н. Пешкур, С. А. Юшкевіч, Н. Н. Куксачоў.

У зборнік увайшлі сцэнарыі 14 евангельскіх прытчаў і спектакля «Горад Сонца»; невялікая працягласць пастановак дазваляе педагогу выкарыстоўваць біблейскую прытчу як дадатковы аргумент у выхаваўчым працэсе на ўроку; матэрыял можа быць выкарыстаны як на факультатыўных занятках (напрыклад, «Асновы праваслаўнай культуры», «Духоўна-патрыятычнае выхаванне»), так і ў рамках сістэмы дадатковай адукацыі.

 

«Выхаванне на аснове культурнай спадчыны малой радзімы. Беларускі народны тэатр "Батлейка"»

Складальнік: Т. М. Крыўко.

Кніга ўяўляе сабой зборнік лепшых работ – удзельнікаў рэспубліканскага фестывалю-конкурсу праектаў навучэнцаў «Нашчадкі традыцый» у рамках рэалізацыі культурна-адукацыйнага праекта «Беларускае народнае мастацтва і дзеці»; прадстаўленыя праекты накіраваны на вывучэнне і асэнсаванне культурна-гістарычнай спадчыны малой радзімы, даследаванне і творчую рэканструкцыю беларускага народнага тэатра «Батлейка»; можна выкарыстоўваць як у пачатковай, так і ў сярэдняй школе: на ўроках «Чалавек і свет. Мая Радзіма-Беларусь», беларускай літаратуры, гісторыі, мастацтва, на факультатыўных занятках патрыятычнай і духоўнай накіраванасці, у пазаўрочнай дзейнасці; адрасуецца педагагічным работнікам, а таксама ўсім, хто цікавіцца фальклорам і беларускай народнай культурай.

Пытанні, заўвагі і прапановы аб супрацоўніцтве ў галіне выкарыстання і пашырэння патэнцыялу народнага лялечнага тэатра «Батлейка» прымаюцца на пошту: edu.church.by@gmail.com.

edu.church.by/Church.by