Сінадальны аддзел па справах моладзі Беларускай Праваслаўнай Царквы правёў круглы стол у БДМУ
02 снежня 2019Па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, 29 лістапада 2019 года ў рамках Пятых Беларускіх Калядных чытанняў Сінадальны аддзел па справах моладзі Беларускай Праваслаўнай Царквы правёў круглы стол на тэму: «Духоўна-маральнае станаўленне моладзі ў сучасным свеце» ў Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэце.
Перад студэнтамі выступіў іерэй Мікалай Шульмін, старшыня Сінадальнага аддзела па справах моладзі БПЦ, па тэмах: «Любоў да Радзімы як шлях працвітання нашай дзяржавы», «Аб любові, вернасці і дружбе».
Іерэй Дзмітрый Баўкуновіч, намеснік старшыні Сінадальнага аддзела па справах моладзі, выступіў на тэму: «Біблія — крыніца мудрасці».
Старшыня моладзевага брацтва ў гонар апостала Іаана Багаслова Марыя Шаплыка і кіраўнік моладзевага руху «Agios» Мікалай Комарчук распавялі аб дзейнасці узначаленых імі моладзевых груп.
Таксама слова было дадзена аспіранту Мінскай духоўнай акадэміі Алегу Рудзюку, які зрабіў гістарычны экскурс у тэму: «Антырэлігійная прапаганда сярод моладзі ў БССР у 1922-1923 гадах».
Па заканчэнні выступленняў дакладчыкаў адбылася дыскусія. Па добрай традыцыі, самаму актыўнаму ўдзельніку круглага стала быў уручаны сувенір ад Беларускай Праваслаўнай Царквы.