Сінадальны аддзел па справах моладзі БПЦ пасадзейнічаў Чэрвеньскаму дому-інтэрнату ў набыцці санітайзераў

11 мая 2020

top.jpg

Супрацоўнікі Сінадальнага аддзела па справах моладзі Беларускай Праваслаўнай Царквы аказалі дапамогу ў набыцці сродкаў індывідуальнай абароны ад каранавіруснай інфекцыі для выхаванцаў і персаналу Чэрвеньскага дома-інтэрната для дзяцей-інвалідаў і маладых інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.

Дырэктар Чэрвеньскага дома-інтэрната Эла Анатольеўна Барысава падзякавала старшыні Сінадальнага аддзела святара Мікалая Шульміна за дапамогу, аказаную дзіцячаму дому ў такі няпросты час.

Church.by