Сінадальны аддзел па справах моладзі Рускай Праваслаўнай Царквы запрашае да ўдзелу ў Міжнародным фестывалі «Маладыя таленты Айчыны»
10 сакавіка 2021Сінадальны аддзел па справах моладзі Рускай Праваслаўнай Царквы сумесна з НКА «Дабрачынны фонд знака ордэна святога Аляксандра Неўскага "За працу і Айчыну"» праводзяць V юбілейны Міжнародны фестываль патрыятычнай песні і музычнага твора дзіцячай і моладзевай творчасці «Маладыя таленты Айчыны», прысвечаны 800-годдзю дабравернага князя Аляксандра Неўскага.
Мэта фестывалю — знайсці яркіх і таленавітых дзяцей і маладых людзей, стварыць неабходныя ўмовы для рэалізацыі іх творчых здольнасцяў. Усе канкурсанты атрымаюць дыпломы ўдзельнікаў фестывалю і каштоўныя падарункі. Лаўрэаты фестывалю будуць узнагароджаны кубкамі, граматамі і каштоўнымі падарункамі, а таксама атрымаюць права выступіць на лепшых канцэртных пляцоўках горада Масквы і магчымасць стаць удзельнікамі прафесійных эстрадных калектываў, кіраўнікі якіх вядуць адбор артыстаў падчас фестывалю.
Акрамя расіян да ўдзелу ў фестывалі запрашаюцца канкурсанты з краін СНД, Еўропы, Ізраіля, Афрыкі, Амерыкі і Азіі.
Сінадальны аддзел па справах моладзі Рускай Праваслаўнай Царквы аб'яўляе прыём заявак-анкет для ўдзелу ў першым, адборачным этапе фестывалю. Запоўненыя заяўкі неабходна накіроўваць на электронны адрас prpravmol@gmail.com. Прыём анкет-заявак ажыццяўляецца да 25 красавіка.
Азнаёміцца з Палажэннем аб фестывалі, спампаваць пагадненне і анкету-заяўку можна на сайце аддзела.
Фінал фестывалю «Маладыя таленты Айчыны» пройдзе 10-11 чэрвеня, напярэдадні святкавання Дня Расіі, у Чырванасцяжнай зале Маскоўскага дома ветэранаў.