Сінадальны аддзел па турэмнаму служэнню Беларускага Экзархату падвёў вынікі конкурсу «Вера ў маім сэрцы — духоўнасць без межаў»

23 лістапада 2017

top.jpg

23 лістапада адбылося выніковае пасяджэнне судзейскай камісіі конкурсу «Вера ў маім сэрцы — духоўнасць без межаў», які праводзіцца Сінадальным аддзелам Беларускай Праваслаўнай Царквы па турэмнаму служэнню сярод асоб, якія адбываюць пакаранне ва ўстановах ДВП МУС Рэспублікі Беларусь, ужо 4-ы год запар.

Па выніках работы камісіі было прынята рашэнне прысудзіць 1 месца працам з ВК-8 і ВК-15, 2 месца — працы з ВУАТ-10, 3 месца — працам з ВК-11 і ВУАТ-55. Спецыяльны прыз Сінадальнага аддзела па турэмнаму служэнню прысудзілі працы «Спас Нерукатворны», выкананай асуджаным з ВК-20.

Каштоўныя падарункі і граматы пераможцам будуць уручаны ў снежні бягучага года.

Church.by