Сінадальны аддзел па турэмнаму служэнню Беларускай Праваслаўнай Царквы падвёў вынікі штогадовага конкурсу творчасці асуджаных «Вера ў маім сэрцы — духоўнасць без межаў»
12 кастрычніка 202111 кастрычніка 2021 года ў горадзе Мінску былі падведзены вынікі штогадовага конкурсу «Вера ў маім сэрцы — духоўнасць без межаў» творчасці асуджаных, якія размяшчаюцца ва ўстановах Дэпартамента выканання пакаранняў МУС Рэспублікі Беларусь. Конкурс праводзіцца пяты год запар па ініцыятыве Сінадальнага аддзела па турэмным служэнні Беларускай Праваслаўнай Царквы.
З усіх абласных упраўленняў Дэпартамента на конкурс паступілі лепшыя працы, якія занялі прызавыя месцы ў адпаведных рэгіёнах. Паступіўшыя работы былі разнастайнымі — у іх лік увайшлі абразы, малюнкі, карціны, разьбяныя драўляныя вырабы.
Конкурсную камісію ўзначаліў старшыня Сінадальнага аддзела па турэмным служэнні Беларускай Праваслаўнай царквы святар Георгій Лапухоў. У склад камісіі ўвайшлі супрацоўнікі аддзела арганізацыі папраўчага працэсу ДВП МУС РБ падпалкоўнік унутранай службы Залатарская А. В., падпалкоўнік унутранай службы Гарнашэвіч А. А., маёр унутранай службы Карчмін П. С., маёр унутранай службы Адаськова С. Б.
Ацаніўшы прадстаўленыя на заключны этап працы, камісія аднагалосна вырашыла прысудзіць першае месца дзвюм працам асуджаных з ПК 11 і ПК 3, другое месца падзялілі аўтары работ з ПК 17 і ПК 8, трэцяе месца занялі працы з ПК 11 і ЛПП 2. Спецыяльны заахвочвальны прыз прысуджаны аўтарам з ПКП 26 і ЛПП 6. Кожнаму пераможцу будзе ўручаны каштоўны падарунак ад Сінадальнага аддзела.
У лістападзе 2021 года лепшыя працы канкурсантаў будуць прадстаўлены ў Маскве на аглядзе праваслаўнага іканапісу сярод асуджаных «Канон», які праводзяць Сінадальны аддзел па турэмным служэнні Рускай Праваслаўнай Царквы, ФСВП Расіі, Грамадскі савет пры ФСВП Расіі і апякунскі савет крымінальна-выканаўчай сістэмы ў рамках Усерасійскага агляду рэлігійнай дзейнасці асуджаных «Не лікам, а змирэннем»
.
Працы, заняўшыя 1-е месца:
Працы, заняўшыя 2-е месца:
Працы, заняўшыя 3-е месца:
Спецыяльны заахвочвальны прыз Сінадальнага аддзела па турэмным служэнні прысуджаны наступным працам: