Сінадальны аддзел па пытаннях сям'і, абароны мацярынства і дзяцінства правёў цыкл лекцый для жонак святароў «Духоўныя асновы сям'і і шлюбу»
07 мая 2021Сінадальны аддзел па пытаннях сям'і, абароны мацярынства і дзяцінства правёў для жонак святароў цыкл лекцый «Духоўныя асновы сям'і і шлюбу». Яны праходзілі па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, на працягу красавіка і мая.
Цыкл складаўся з 14 лекцый — вэбінараў, падчас якіх былі разгледжаны такія тэмы, як псіхалогія сямейных і дзіцяча-бацькоўскіх адносін; пытанні сямейнага недабрабыту, усынаўленне, апекі, папячыцельства; здароўе жаночай рэпрадуктыўнай сферы; вольны час і святы ў праваслаўнай сям'і; стыль адзення праваслаўнай матушкі; ролю бацькі ў праваслаўнай сям'і; становішча дзяцей з праваслаўных сямействаў ва ўстановах адукацыі розных ступеняў.
Для ўдзелу ў цыкле зарэгістраваліся каля 200 удзельніц. Усе заняткі прайшлі ў нязмушанай і творчай атмасферы, была прадугледжана магчымасць звяртацца да лектара з пытаннямі і атрымліваць адказы.
Па дадзеных анкетнага апытання, пераважная большасць удзельніц цыклу (95%) былі задаволены якасцю лекцый-вэбінараў і адзначылі высокую кампетэнтнасць спецыялістаў-лектараў. Амаль 64% удзельніц заявілі пра карысць, навізну і каштоўнасць матэрыялаў цыклу. Яшчэ 33% выказалі меркаванне, што інфармацыя, атрыманая падчас цыкла, была ім раней часткова вядомая, пры гэтым яны ёю задаволены; 67,3% удзельніц адназначна заявілі, што атрыманую інфармацыю будуць выкарыстоўваць у асабістых і сямейных мэтах.
Пераважная большасць матушак адзначылі як найбольш каштоўныя для іх — лекцыі па псіхалогіі сямейных адносін і адносін з дзецьмі. На другім месцы па запатрабаванасці апынуліся лекцыі пра здароўе жаночай рэпрадуктыўнай сферы; на трэцім — пытанні моды і стылю адзення праваслаўнай матушкі; на чацвёртым — пытанні сямейнага недабрабыту; на пятым — пытанні святаў і вольнага часу праваслаўнай сям'і.
На пытанне аб тым, якія тэмы ўдзельніцы хацелі б паслухаць і вывучыць на паглыбленым узроўні, была адзначана важнасць далейшай прапрацоўкі тэмы псіхалогіі адносін; выказаны шэраг пажаданняў аб арганізацыі курсаў па біблейскай тэматыцы.
Як адзначылі ў Сінадальным аддзеле па пытаннях сям'і, абароны мацярынства і дзяцінства, вынікі праведзенага анкетавання ўдзельніц цыкла лекцый будуць выкарыстаны для далейшага планавання працы з аўдыторыяй матушак.
Фота: sobor.by