Сінадальны аддзел рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі БПЦ арганізаваў кулінарны майстар-клас для дзяцей са слабым зрокам і невідушчых

15 жніўня 2022

top.jpg

Сінадальны аддзел рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Беларускай Праваслаўнай Царквы па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, арганізаваў кулінарны майстар-клас для невідушчых і дзяцей – удзельнікаў Экзаршага інклюзіўнага хору «Радасць душы».

«Падрыхтоўка ежы — адно з самых патрэбных уменняў. Відушчаму чалавеку цяжка ўявіць, наколькі складана гатаваць, не выкарыстоўваючы зрок. Як ачысціць і нарэзаць прадукты? Вызначыць патрэбныя прапорцыі? Ступень гатоўнасці? Як можна карыстацца газавай або электрычнай плітой, не бачачы яе? Мноства інфармацыі мы атрымліваем менавіта з дапамогай зроку, але гэта зусім не значыць, што слабавідушчым зачынены шлях у кулінарыю» — адзначаюць арганізатары майстар-класа.

11.jpg

Вядучыя майстар-класа Іна Новік і Крысціна Давыдзенка навучылі рабят прыёмам прыгатавання ежы; паказалі як невідушчы лёгка і хутка без старонняй дапамогі можа прыгатаваць паўнавартасную гарачую страву, бяспечна карыстаючыся вострымі нажамі і складанымі кухоннымі прыборамі; распавялі пра мноства карысных прыстасаванняў, якія зробяць гатаванне больш даступным для людзей з парушэннямі зроку.

Сваю працу і апавяданні вядучыя майстар-класа прыпраўлялі займальнымі гісторыямі аб рэальных выпадках са свайго жыцця.

oroik.by/Church.by