Казка пачынаецца: фестываль батлеечных і лялечных тэатраў «Нябёсы» прайдзе з 12 па 15 студзеня ў Мінску

09 студзеня 2017

top.jpg

III Міжнародны Калядны фестываль батлеечных і лялечных тэатраў «Нябёсы» пройдзе з 12 па 15 студзеня 2017 года ў Мінску (вул. Выгоцкага, д. 5).

У святочным зале нядзельнай школы Елісавецінскага манастыра збяруцца лепшыя лялечныя і батлеечные тэатры з 6 краін: Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы, Сербіі, Літвы. На працягу 4 дзён дзеці і іх бацькі змогуць убачыць 21 прадстаўленне, кожнае з якіх не падобнае на іншыя.

Феерверк падзей чакае гасцей фестывалю і ў перапынках паміж конкурснымі паказамі: музычныя выступленні, сустрэчы з казачнымі персанажамі, выстава батлеечных скрынь, віктарыны, казачная фотазона і калядная крама. Асабліва творчых юнакоў і дзяўчат чакаюць майстар-класы: «Сакрэты тэхнікі эбру», «Пранікненне ў свет лялечнага тэатра», «Калядная казка ў тэхніцы пескаграфіі» (па папярэднім запісе, тэл 8029 323-81-61). Таксама будуць майстар-класы без запісу, куды можа патрапіць кожны: саломапляценне, «Калядны ангел з фетру» і «Чароўная папера».

Цырымонія адкрыцця фестывалю «Нябёсы» адбудзецца 12 студзеня 2017 года ў 10:00 у актавай зале нядзельнай школы Лізавецінскага манастыра.

Фестываль «Нябёсы», які праходзіць ужо трэці год запар у перыяд Святак, унікальны ў сваім родзе. Арганізатары збіраюць на адной пляцоўцы неабыякавых, творчых людзей, якія цікавяцца батлеечным мастацтвам і светам лялек. Акрамя таго, фестываль нясе ў сабе дабрачынную місію. Задоўга да пачатку фестывалю стартавала дабрачынная акцыя «Святло душы — дабрачыннасць». Тэатральныя калектывы са сваімі спектаклямі выступаюць у медыцынскіх установах, інтэрнатах і адукацыйных цэнтрах. Іх спектаклі не толькі адцягваюць дзяцей ад нягод і цяжкасцяў, але і вучаць быць добрымі, сардэчнымі, шанаваць сяброўства і сям'ю.

Мастацкі кіраўнік і вядучы фестывалю — акцёр Нацыянальнага акадэмічнага тэатру імя М. Горкага Аляксандр Ждановіч, таксама вядомы дзецям і дарослым як Маляваныч. Прадстаўленыя спектаклі будзе ацэньваць прафесійнае журы — акцёры, тэатральныя крытыкі, навуковыя дзеячы і мастацтвазнаўцы. Пераможцаў вызначаць у намінацыях: «За лепшае мастацкае выкананне», «За лепшае афармленне батлеечнай скрыні», «За лепшае раскрыццё духоўна-маральнага зместу спектакля», «За лепшае арыгінальнае рашэнне».

Садзейнічанне ў правядзенні фестывалю аказваюць Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт. Заснавальнікамі фестывалю з'яўляюцца Мінская епархія, Лізавецінскі манастыр, сястрыцтва ў гонар прападобнамучаніцы вялікай княгіні Лізаветы.

Падрабязныя звесткі аб фестывалі размешчаны на афіцыйных старонках фестывалю: vk.com/nyabesy, www.facebook.com/niabiosy і на сайце манастыра obitel-minsk.by.

Каардынатары прэс-цэнтра: +375 (29) 875 71 47 (Марыя), +375 (33) 349 63 27 (Яўгенія). Электронная пошта: batleika.fest@yandex.ru.

Праграма фестывалю >>

Church.by