Дзеці з аслабленым слыхам прынялі віншаванні з Ражджаством Хрыстовым ад моладзі Свята-Духава кафедральнага сабора
28 студзеня 2017Па благаславенні Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі ў рамках дабрачыннай акцыі «Ангел Ражджаства» брацтва бяссрэбранікаў Касмы і Даміяна Мінскага Свята-Духава кафедральнага сабора павіншавала з Нараджэннем Хрыстовым выхаванцаў спецыялізаванага дзіцячага садка № 407 для аслабленых на слых.
Братчыкі паказалі дзецям батлеечны спектакль з калядным сюжэтам. Пасля спектакля гледачы змаглі паспрабаваць сябе ў ролі артыстаў лялечнага тэатра.
У канцы свята выхаванцам дзіцячага саду былі ўручаныя калядныя падарункі, сабраныя прыхаджанамі Свята-Духава кафедральнага сабора і брацтвам апостала Іаана Багаслова пры Свята-Духавым саборы.
Удзел у акцыі прыняў клірык сабора іерэй Уладзімір Даўгаполаў.
Моладзевае брацтва бяссрэбранікаў Космы і Даміяна выказвае глыбокую падзяку ахвяравальнікам і ўсім, хто дапамог у арганізацыі каляднага свята для дзяцей.