Слонімскай раённай бальніцы аказана дапамога ад архіепіскапа Навагрудскага Гурыя
14 мая 2020Па благаславенню рэктара Мінскай духоўнай семінарыі архіепіскапа Навагрудскага і Слонімскага Гурыя ў Слонімскую ЦРБ былі перададзены ахоўныя касцюмы для медыцынскіх работнікаў.
Такая дапамога была аказана ў знак падзякі медработнікам усіх узроўняў, якія з усёй адказнасцю і душой самааддана аказваюць дапамогу хворым жыхарам Слонімшчыны.
Благачынны Слонімскай акругі протаіерэй Вадзім Пятліцкі перадаў ад імя ўладыкі Гурыя асабістыя словы падзякі і пажаданні Божай дапамогі галоўнаму ўрачц Наталлі Іванаўне Рызвановіч і ўсяму калектыву бальніцы.