Са Святой Гары Афон у гомельскі Праабражэнскі храм прынесена ікона Благавешчання Прасвятой Багародзіцы
05 ліпеня 20172 ліпеня 2017 года, у Няделю 4-ю па сля Пяцідзесятніцы, адбылося прынясенне іконы Благавешчання Прасвятой Багародзіцы ў Праабражэнскі храм горада Гомеля. Абраз перададзены ў дар епіскапу Гомельскаму і Жлобінскай Сцяфану і па благаславенню архіпастыра дастаўлены ў Праабражэнскі храм на пастаяннае знаходжанне.
У сустрэчы прынялі ўдзел шматлікія прыхаджане, служачыя вайсковай часткі «43 арсенал (ракет і боепрыпасаў)» пад камандаваннем падпалкоўніка Валерыя Аляксандравіча Лур'е, а таксама вернікі з усяго горада.
Акафіснае чытанне перад іконай Найсвяцейшай Багародзіцы ўзначаліў епіскап Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан. Яго Праасвяшчэнству саслужылі: сакратар Гомельскай епархіі протаіерэй Георгій Алампіеў, благачынны манастыроў Гомельскай епархіі архімандрыт Амвросій (Шаўцоў), настаяцель Праабражэнскага храма горада Гомеля протаіерэй Алег Кастрама, старшыня аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі протаіерэй Вадзім Качан, благачынны Гомельскай раённай акругі протаіерэй Арцемій Крывіцкі, духавенства епархіі.
Па заканчэнні акафіста ўладыка Сцяфан звярнуўся да вернікаў з архіпастырскім словам.
— Каштоўнасць гэтай іконы ў тым, што яна нас духоўна злучае з Самой Прасвятой Багародзіцай, са Святой Гарой Афон, звязвае нас з малітвамі прападобных афонскіх старцаў, — падкрэсліў уладыка. — Дадзеная ікона стане упрыгожаннем для новага храма Праабражэння Гасподняга і стане сведчаннем той духоўнай сувязі, якая існуе паміж нашай Царквой і Святой Гарой Афон.