Сацыяльна-дэмаграфічныя праблемы абмеркавалі ўдзельнікі навукова-практычнай канферэнцыі ў Віцебску
17 красавіка 202115 красавіка ў межах пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Рэспублікай Беларусь і Беларускай Праваслаўнай Царквой у Віцебскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце адбылася навукова-практычная канферэнцыя «Сацыяльна-дэмаграфічная сітуацыя ў Рэспубліцы Беларусь. Пытанні павышэння нараджальнасці» і круглы стол «Актуальныя пытанні захавання рэпрадуктыўнага здароўя жанчыны».
Арганізатарам мерапрыемства выступіў Дабрачынны фонд падтрымкі сям'і, мацярынства і дзяцінства «Пакроў» пры садзейнічанні Віцебскай епархіі і Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.
Сацыяльна-дэмаграфічныя праблемы падчас канферэнцыі абмеркавалі практыкуючыя ўрачы і навукоўцы, студэнты і выкладчыкі ВДМУ, святары Беларускай Праваслаўнай Царквы, прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў і запрошаныя госці.
Акрамя таго, у рамках форуму прайшла прэзентацыя праекта «Сэрцабіцце» і конкурсу «Святасць нараджэння» для ўстаноў аховы здароўя Віцебскай і Гомельскай абласцей.
Фота: ВДМУ
Дабрачынны фонд падтрымкі сям'і, мацярынства і дзяцінства «Пакроў»/ВДМУ/Church.by