Адбудзецца навуковая канферэнцыя Камісіі па кананізацыі святых Беларускай Праваслаўнай Царквы
30 снежня 201712 студзеня 2018 года ў Мінскай духоўнай акадэміі адбудзецца навуковая канферэнцыя «Святыя Белай Русі: актуальныя пытанні шанавання і праслаўлення».
Арганізатарам канферэнцыі выступае Камісія па кананізацыі святых Беларускай Праваслаўнай Царквы.
Пачатак працы форуму: 11:00. Месца правядзення: актавая зала Мінскай духоўнай акадэміі (вул. Зыбіцкая, 27, уваход з боку Свята-Духава сабора).
Уваход вольны. Запрашаюцца ўсе, хто цікавіцца пытаннямі агіялогіі і беларускай царкоўнай гісторыі.
Праграма канферэнцыі
Мадэратары: Старшыня Камісіі па кананізацыі святых БПЦ архімандрыт Амвросій (Шаўцоў), дацэнт А. В. Слесараў
- Прэзентацыя новага нумара альманаха «Працы Камісіі па кананізацыі святых Беларускай Праваслаўнай Царквы». Адказны за правядзенне: прарэктар па навуковай рабоце МінДА дацэнт А. В. Слесараў.
- Протаіерэй Аляксандр Лапушанскі, кандыдат багаслоўя (Гомельская епархія). Тэма даклада: «Святыя Беларускай Праваслаўнай Царквы».
- Протаіерэй Георгій Сакалоў, кандыдат багаслоўя (Магілёўская епархія). Тэма даклада: «Гісторыя ўшанавання свяціцеля Магілёўскага Георгія (Каніскага)».
- Протаіерэй Генадзь Логін, кандыдат багаслоўя (Навагрудская епархія). Тэма даклада: «Навагрудская галгофа».
- Канстанцін Антановіч (Брацтва ў гонар святых Віленскіх мучанікаў, Мінск). Тэма даклада: «Вопыт праслаўлення подзвігаў навамучанікаў Беларускай Праваслаўнай Царквы».
- Таццяна Некрашэвіч (Лізавецінскі манастыр, Мінск). Тэма даклада: «Вопыт шанавання навамучанікаў Мінскай епархіі».
Даклады канферэнцыі будуць апублікаваны ў 2018 годзе на старонках чацвёртага нумара альманаха «Працы Камісіі па кананізацыі святых Беларускай Праваслаўнай Царквы».
Па заканчэнні канферэнцыі адбудзецца чарговае пасяджэнне Камісіі па кананізацыі святых Беларускай Праваслаўнай Царквы. Месца правядзення: Зала пасяджэнняў Вучонага савета (3 паверх).
Прэс-служба Камісіі па кананізацыі святых БПЦ / Church.by