Адбылася прэзентацыя іканапіснага аддзялення пры Мінскай духоўнай семінарыі

22 верасня 2017

top.jpg

21 верасня 2017 года ў актавай зале Мінскай духоўнай семінарыі адбылася прэзентацыя іканапіснага аддзялення пры МінДС, якое пачало сваю працу ў 2017/2018 навучальным годзе.

Аддзяленне арыентавана на падрыхтоўку спецыялістаў, якія спалучаюць прафесійныя мастацкія навыкі з разуменнем спецыфікі царкоўнага мастацтва, якая вызначаецца яго літургічным прызначэннем.

Тым, хто навучаецца на іканапісеым аддзяленні прадастаўляецца магчымасць авалодаць мастацтвам іканапісу і атрымаць багаслоўскую адукацыю, неабходную для царкоўнага мастака і мастацтвазнаўцы ў рамках вышэйшай адукацыі першай ступені (бакалаўрыяту). Аб усім гэтым, а таксама аб праграме і ўмовах навучання было расказана на прэзентацыі.

МінДС / Church.by