Прайшла V інтэлектуальная гульня «Пакроў» сярод моладзевых брацтваў Брэсцкай епархіі
30 кастрычніка 201827 кастрычніка на базе ДУА «СШ № 3 горада Жабінка» прайшла v інтэлектуальная гульня «Пакроў» сярод моладзевых брацтваў Брэсцкай епархіі, арганізаваная моладзевым Брацтвам у гонар свяціцеля Кірыла Тураўскага пры храме Пакрова Прасвятой Багародзіцы ў горадзе Жабінка.
Гульня была прысвечана 370-годдзю з дня мучаніцкага скону апекуна Брэсцкай зямлі — прападобнамучаніка Афанасія, ігумена Брэсцкага.
Дзень гульні пачаўся з сумеснага малебна ў храме Пакрова Прасвятой Багародзіцы, які здзейсніў свяшчэннік Андрэй Петрусевіч. Затым усе сабраліся ў актавай зале сярэдняй школы № 3 Для таго, каб пазмагацца ў інтэлектуальным баі.
У гульні прынялі ўдзел 13 каманд з розных гарадоў Брэсцкай вобласці: каманда «Васкрасенскія» (моладзевае брацтва ў гонар Уваскрасення Хрыстовага, г. Брэст); каманда «Крэпасць» (брацтва ў гонар свяціцеля Спірыдона, епіскапа Трыміфунцкага, г. Брэст); каманда «Троіца» (моладзевае брацтва ў гонар Святой Жыццепачатнай Тройцы, г. Брэст); каманда «NICOLAS» (моладзевае таварыства ў гонар свяціцеля Мікалая, г. Брэст); каманда «Пінгвіны» (моладзевае брацтва ў гонар свяціцеля Мікалая Цудатворца, г. Кобрын); каманда «Фенікс» (моладзевае брацтва ў гонар святога Іаана Рускага, г. Кобрын); каманда «Аванс» (моладзевае брацтва ў гонар Ціхвінскай іконы Божай Маці, г. Брэст); каманда «Пружанскі Дабравест» (моладзевае брацтва ў гонар святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага, г. Пружаны); каманда «Патрыёты» (моладзевае брацтва ў гонар святога роўнаапостальнага вялікага князя Уладзіміра, г. Бяроза); каманда «Стрэчанне» (моладзевае брацтва ў гонар святых апосталаў Пятра і Паўла, г. Драгічын); каманда «Браты Афанасія» (моладзевае брацтва ў гонар прападобнамучаніка Афанасія, ігумена Брэсцкага, г. Брэст); каманда «Ніка» (моладзевае брацтва ў гонар святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага, г. Кобрын); каманда «Неапалімая Купіна» (моладзевае брацтва ў гонар іконы Божай Маці «Неапалімая Купіна», г.Брэст).
У склад журы, якое ацэньвае гульню, увайшлі: намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце ДУА «СШ № 3 горада Жабінка» А. Я. Кулагіна, клірык храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы ў горадзе Жабінка іерэй Андрэй Петрусевіч, кіраўнік аддзела па рабоце з моладдзю Брэсцкай епархіі іерэй Павел Рамановіч, благачынны Жабінкаўскай акругі протаіерэй Сергій Петрусевіч.
Гульня праходзіла ў 2 этапы. У першым этапе гульні прынялі ўдзел 9 каманд. У фінал выйшлі каманды «Фенікс» і «Браты Афанасія». Менавіта «Браты Афанасія» і атрымалі перамогу ў сумленным спаборніцтве.
Для ўсіх удзельнікаў інтэлектуальнага форуму была прадстаўлена канцэртная праграма, арганізаваная моладзевым Брацтвам у гонар свяціцеля Кірыла Тураўскага.
Усе каманды былі ўзнагароджаны дыпломамі. Кожны ўдзельнік атрымаў на памяць каляндар з выявай храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы і кнігу з акафістам прападобнамучаніку Афанасію, ігумену Брэсцкаму. Пераможцам дасталіся спецыяльныя дыпломы і каштоўны падарунак ад арганізатараў конкурсу.
Пасля завяршэння гульні ўсе ўдзельнікі і госці сустрэчы былі запрошаны на чаяванне.
Арганізатары гульні «Пакроў» дзякуюць за дапамогу ў арганізацыі і правядзенні гульні адміністрацыю і калектыў ДУА «СШ № 3 горада Жабінка», а таксама выказваюць удзячнасць усім камандам і іх кіраўнікам за спагадлівасць і актыўнасць.