Адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь Конрада Паўліка і архіепіскапа Віцебскага і Аршанскага Дзімітрыя
05 верасня 20171 верасня 2017 года Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь Конрад Паўлік наведаў Віцебск. У рамках візіту ва Успенскім кафедральным саборы адбылася сустрэча кіраўніка польскай дыпламатычнай місіі і архіепіскапа Віцебскага і Аршанскага Дзімітрыя.
У сустрэчы прынялі ўдзел: саветнік старшыні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Міхаіл Рамановіч Даніленка, сакратар Віцебскага епархіяльнага ўпраўлення протаіерэй Уладзімір Рэзановіч, ключнік сабора протаіерэй Міхаіл Мартыновіч, прэс-сакратар епархіі протаіерэй Андрэй Смольскі.
Уладыка Дзімітрый распавёў гасцям аб гісторыі і асноўных этапах аднаўлення сабора, а таксама аб шанаваных святынях, якія знаходзяцца ў храме.
Далей протаіерэй Андрэй Смольскі праводзіў гасцей у ніжні храм сабора, асвечаны ў гонар Праабражэння Гасподняга, дзе пасол і архіепіскап запалілі свечкі.
Затым Конрад Паўлік наведаў Віцебскую духоўную семінарыю. Амбасадара Польшчы сустрэў першы прарэктар навучальнай установы протаіерэй Канстанцін Ізафатаў. Пасля агляднай экскурсіі па будынку семінарыі ў актавай зале адбылася гутарка высокага госця з адміністрацыяй і студэнтамі духоўнай школы.
У завяршэнне сустрэчы Конрад Паўлік і архіепіскап Дзімітрый накіраваліся ў архіерэйскую рэзыдэнцыю, дзе абмяняліся памятнымі падарункамі.