Адбылася сустрэча епіскапа Слуцкага і Салігорскага Антонія са студэнтамі Слуцкага дзяржаўнага каледжа

22 красавіка 2021

top.jpg

21 красавіка ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта «ШАГ» Міністэрства адукацыі Беларусі («Школа актыўнага грамадзяніна») адбылася сустрэча епіскапа Слуцкага і Салігорскага Антонія са студэнтамі Слуцкага дзяржаўнага каледжа.

Гутарка з архіпастырам на тэму «Ёсць у кожнай перамозе тваёй і маёй вясна сорак пятага года» прайшла ў драўляным храме, асвячоным у 2019 годзе ў гонар прападобнага Паісія Святагорца. Маладыя людзі даведаліся, што храм уяўляе сабой помнік страчаным святыням са Случчыны. Сваімі абрысамі царква нагадвае слуцкі храм у гонар вялікамучаніцы Варвары, згарэлы ў 1953 годзе.

Уладыка распавёў студэнтам, што храм прападобнага Паісія на сённяшні дзень з'яўляецца самым вялікім праваслаўным храмам Слуцка, а яго галоўны звон — самым вялікім званом ў Беларусі (7,4 т). Званіца, названая ў гонар свяціцеля Мікалая Цудатворца, уяўляе сабой помнік 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Епіскап Антоній распавёў пра знамянальную дату — 435-годдзе з дня нараджэння святой праведнай Сафіі, княгіні Слуцкай, пра працу гэтай угодніцы Божай на карысць праваслаўнага беларускага народа.

Таксама маладыя людзі наведалі мемарыяльны сквер «Сэрца Бацькаўшчыны». Кожнае дрэва і кожны куст тут з'яўляецца імянным: яго высадзілі ў памяць аб канкрэтным удзельніку Вялікай Айчыннай вайны.

Напрыканцы ўладыка пагутарыў са студэнтамі ў жывой нефармальнай абстаноўцы, адказаў на мноства пытанняў і ўручыў у дар перыядычныя выданні Беларускай Праваслаўнай Царквы.

Слуцкая епархія/Church.by