Адбылася сустрэча ігумена афонскага манастыра Ксенафонт з праваслаўнай грамадскасцю Ліды

26 чэрвеня 2018

top.jpg

23 чэрвеня 2018 года ў Лідскай дзіцячай школе мастацтваў адбылася сустрэча духавенства, выкладчыкаў нядзельных школ, бібліятэкараў парафіяльных бібліятэк і вернікаў, а таксама выкладчыкаў асноў праваслаўнай культуры і бібліятэкараў свецкіх бібліятэк горада Ліды з архімандрытам Аляксеем (Мандзірысам), ігуменам манастыра Ксенафонт (Святая Гара Афон).

Высокага госця прадставіў прысутным епіскап Лідскі і Смаргонскі Парфірый.

Архімандрыт Аляксій звярнуўся да лідчан з пастырскім словам, а затым адказаў на пытанні, якія паступілі.

Лідская епархія / Church.by