Адбылася сустрэча мітрапаліта Вострскага Цімафея і мітрапаліта Філарэта, Ганаровага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі

15 кастрычніка 2019

top.jpg

15 кастрычніка 2019 года мітрапаліт Вострскі Цімафей, экзарх Іерусалімскага Патрыярхату на востраве Кіпр, нанёс дружалюбны візіт мітрапаліту Філарэту, Ганароваму Патрыяршаму Экзарху ўсяе Беларусі.

У сустрэчы прыняў удзел мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.

Візіт быў прымеркаваны да міжнароднай канферэнцыі «Мітрапаліт Нікадзім: шлях служэння Царкве», якая адбылася ў азнаменаванне 90-годдзя з дня нараджэння мітрапаліта Ленінградскага і Наўгародскага Нікадзіма (Ротава; 1929 — 1978), духоўнага настаўніка мітрапаліта Філарэта і Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла. Мітрапаліт Вострскі Цімафей выступіў на пленарным пасяджэнні гэтага форуму з дакладам, у якім падзяліўся ўспамінамі аб зносінах з незабыўным уладыкам Нікадзімам.

Архіпастыры сардэчна пагутарылі, абмяняўшыся думкамі аб значэнні спадчыны мітрапаліта Нікадзіма (Ротава) у нашы дні.

Church.by