Адбылася сустрэча Патрыяршага Экзарха і начальніка Дэпартамента выканання пакаранняў МУС Беларусі

20 красавіка 2018

top.jpg

20 красавіка 2018 года ў Мінскім епархіяльным упраўленні адбылася сустрэча мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, і начальніка Дэпартамента выканання пакаранняў МУС Рэспублікі Беларусь генерал-маёра міліцыі Алега Уладзіміравіча Маткіна.

На сустрэчы прысутнічаў старшыня Сінадальнага аддзела па турэмнаму служэнню Беларускай Праваслаўнай Царквы іерэй Георгій Лапухоў.

Уладыка Экзарх і начальнік Дэпартамента абмяняліся віншаваннямі з Пасхай Хрыстовай і памятнымі падарункамі, а затым абмеркавалі перспектывы супрацоўніцтва ў справе духоўна-маральнага выхавання асуджаных.

Church.by