Адбылася сустрэча Патрыяршага Экзарха з Паслом Турцыі ў Беларусі

14 лістапада 2017

top.jpg

14 лістапада 2017 года ў Мінскім епархіяльным упраўленні адбылася сустрэча мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Турэцкай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Кезбан Нілванай Дарамай.

У сустрэчы прыняў удзел сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў.

Сустрэча насіла характар знаёмства. Бакі абмяняліся добрымі пажаданнямі і абмеркавалі магчымасці ўмацавання сяброўскіх кантактаў.

Church.by