Адбылася сустрэча кіраўнікоў моладзевых арганізацый і брацтваў Мінскай епархіі
04 сакавіка 201928 лютага 2019 года ў Мінскай духоўнай акадэміі адбылася сустрэча кіраўнікоў моладзевых арганізацый і брацтваў Мінскай епархіі.
З прывітальным словам да прысутных звярнуўся протаіерэй Іаан Задарожын, старшыня Сінадальнага аддзела па справах моладзі Беларускай Праваслаўнай Царквы. Ён падкрэсліў важнасць правядзення падобных сустрэч у справе ўключэння моладзі ў царкоўнае жыццё.
Кіраўнікі моладзевых арганізацый і брацтваў распавялі аб сваёй дзейнасці на прыходах і за іх межамі.
У ходзе сустрэчы абмяркоўваліся актуальныя праблемы місіі Царквы сярод моладзі, а таксама планы на бліжэйшую будучыню.
Мерапрыемства завяршылася сумесным чаяваннем.