Адбылася сустрэча студэнтаў Мінскай духоўнай акадэміі з вядомым царкоўным гісторыкам і кананістам протаіерэем Уладзіславам Цыпіным
01 лістапада 201931 кастрычніка 2019 года ў Мінскай духоўнай акадэміі адбылася сустрэча з вядомым царкоўным гісторыкам і кананістам протаіерэем Уладзіславам Цыпіным.
Айцец Уладзіслаў у сваёй гутарцы закрануў такія тэмы, як дыпціх Памесных Праваслаўных Цэркваў, роля Канстанцінопальскага Патрыярха ў пытаннях Царкоўнага суда і кіравання на тэрыторыях, якія выходзяць за межы Канстанцінопальскага Патрыярхату, права апеляцыі да Канстанцінопальскага Патрыярха, Крыцкі сабор, абвяшчэнне і прызнанне аўтакефаліі Рускай Праваслаўнай Царквы.
Напрыканцы сустрэчы айцец Уладзіслаў адказаў на пытанні студэнтаў.
Мадэратарам сустрэчы выступіў прарэктар па выхаваўчай рабоце іерэй Андрэй Бабушкін.