У Мазыры і Калінкавічах прайшлі V Тураўскія епархіяльныя адукацыйныя чытанні
27 кастрычніка 201826 кастрычніка 2018 года па благаславенню епіскапа Тураўскага і Мазырскага Леаніда ў гарадах Мазыр і Калінкавічы прайшлі V Тураўскія епархіяльныя адукацыйныя чытанні на тэму: «Моладзь: свабода і адказнасць», якія з'яўляюцца рэгіянальным этапам правядзення IV Беларускіх Калядных адукацыйных чытанняў (Мінск) і XXVII міжнародных Калядных адукацыйных чытанняў (Масква).
Адукацыйныя чытанні праводзіліся ў рамках праграмы супрацоўніцтва паміж Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь і Беларускай Праваслаўнай Царквой і ў рамках праграмы супрацоўніцтва паміж упраўленнем адукацыі Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта і Гомельскай і Тураўскай епархіямі на 2015-2020 гады.
Адкрыццё і пленарнае пасяджэнне V Тураўскіх епархіяльных адукацыйных чытанняў адбылося ў Мазырскім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя І.П. Шамякіна.
У пасяджэнні прымалі ўдзел: святары Тураўскай епархіі, кіраўнікі епархіяльных аддзелаў і супрацоўнікі Тураўскага епархіяльнага ўпраўлення; кіраўнікі структурных падраздзяленняў і выкладчыкі Мазырскага ўніверсітэта; прадстаўнікі аддзелаў адукацыі, спорту і турызму шэрагу райвыканкамаў Гомельскай вобласці; дырэктары, намеснікі дырэктараў, педагогі ўстаноў сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай, сярэдне-спецыяльнай, вышэйшай і паслявузаўскай адукацыі, загадчыкі і выхавальнікі ўстаноў дашкольнай адукацыі і іншыя.
З уступным словам да ўдзельнікаў чытанняў ад імя рэктара МДПУ імя І. П. Шамякіна В. В. Валетава звярнулася дэкан філалагічнага факультэта кандыдат педагагічных навук, дацэнт Т. Н. Сымановіч.
Ад імя епіскапа Тураўскага і Мазырскага Леаніда да ўдзельнікаў чытанняў з прывітальным словам звярнуўся старшыня епархіяльнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі ігумен Аўксенцій (Абражэй).
Далей з пленарнымі дакладамі выступілі:
1. Болбас В. С., прафесар кафедры педагогікі і псіхалогіі МДПУ імя І. П. Шамякіна, доктар педагагічных навук, прафесар (тэма даклада: «Багазгоднасць выхавання ў народнай педагогіцы беларусаў»).
2. Мажэйка М. А., загадчык кафедры філасофіі і метадалогіі гуманітарных навук УА БДУКМ, доктар філасофскіх навук, прафесар (тэма даклада: «Хрысціянскія каштоўнасці ў культуры сучаснай моладзі»).
3. Юрыс С. А., начальнік аддзела давузаўскай падрыхтоўкі і прафарыентацыі ГДТУ імя П. В. Сухога, кандыдат гістарычных навук, дацэнт (тэма даклада: «Пазнай самога сябе: праблема прыроды чалавека»).
4. Чаропка С. А., загадчык кафедры ўсеагульнай гісторыі ГДУ імя Ф. Скарыны, кандыдат гістарычных навук, дацэнт (тэма даклада: «Беларуская Праваслаўная Царква ў Сусветным Праваслаўі»).
5. Радзецкая І. Е. настаўнік гісторыі ДУА «Сярэдняя школа № 2 горада Слоніма» (тэма даклада: «Археалагічны лагер як нетрадыцыйная форма арганізацыі даследчай працы»).
Завяршылася пленарнае пасяджэнне выступленнем студэнтаў філалагічнага факультэта.
Далейшая работа чытанняў была арганізавана ў рамках пяці секцый:
1. Гісторыя Праваслаўя на беларускіх землях (48 дакладаў).
2. Прырода чалавека і сэнс яго жыцця (14 дакладаў).
3. Хрысціянскія каштоўнасці ў сучасным адукацыйным працэсе (28 дакладаў).
4. Моладзевая палітыка Рускай Праваслаўнай Царквы (16 дакладаў).
5. Выхаванне грамадзянскасці і патрыятызму ў этычнай дактрыне Праваслаўя (8 дакладаў).
Вышэйзгаданыя секцыі праводзіліся на базе ДУА «Гімназія горада Калінкавічы».
Таксама на базе ДУА «Яслі-сад №15 горада Калінкавічы» адбылася праца асобнай секцыі па дашкольнай адукацыі на тэму: «Выхаванне любові да малой радзімы ў дзяцей дашкольнага ўзросту на праваслаўных традыцыях і каштоўнасцях беларускага народа», падчас якой былі праведзены:
- Фрагмент занятку ў старэйшай групе «Святыя зямлі Беларускай: Прападобная Еўфрасіння Полацкая»;
- Відэа-панарама «Усяму пачатак тут, у краі маім родным»;
- Творчая праца «Мая малая радзіма»;
- Тэатр «Батлейка»;
- Прэзентацыя інфармацыйнага цэнтра па духоўна-маральнаму выхаванню дзяцей;
- Квэст-гульня «Айчыне прысвяцім выдатныя парывы»;
- Дыдактычныя гульні па духоўна-маральнаму выхаванню дзяцей дашкольнага ўзросту;
- Прэзентацыя метадычнага матэрыялу па духоўна-маральнаму выхаванню дзяцей дашкольнага ўзросту.
Па заканчэнні работы секцый у актавай зале гімназіі адбылося падвядзенне вынікаў працы V Тураўскіх епархіяльных адукацыйных чытанняў. Лепшыя работы былі ўзнагароджаны спецыяльнымі дыпломамі, якія ўручылі ігумен Аўксенцій (Абражэй) і галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму Калінкавіцкага райвыканкама В. І. Яскавец.