Адбылася XX Нарада праваслаўных сектазнаўцаў Рэспублікі Беларусь

06 чэрвеня 2018

top.jpg

5 чэрвеня 2018 года ў Сінадальным цэнтры сектазнаўства Беларускай Праваслаўнай Царквы прайшла ХХ Нарада праваслаўных сектазнаўцаў Рэспублікі Беларусь, у якой прынялі ўдзел прадстаўнікі 12 епархій Беларускага Экзархату.

У якасці адмысловага госця мерапрыемства выступіў намеснік старшыні Сінадальнага місіянерскага аддзела Рускай Праваслаўнай Царквы ігумен Серапіён (Міцько).

У рамках Нарады прайшла прэзентацыя 2-га выпраўленага і дапоўненага выдання манаграфіі Уладзіміра Марціновіча «Сектанцтва: узнікненне і міграцыя». Кніга выпушчана выдавецкім домам «Пазнанне» (Масква) у рамках серыі «Матэрыялы да вывучэння нетрадыцыйнай рэлігійнасці».

МінДА / Church.by