Адбыўся II Агульны сход сясцёр міласэрнасці Брэсцкай епархіі
08 сакавіка 20188 сакавіка 2018 года ў Мікалаеўскім храме горада Брэста пад старшынствам архіепіскапа Брэсцкага і Кобрынскага Іаана адбыўся II Агульны сход сясцёр міласэрнасці Брэсцкай епархіі.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел больш за 200 чалавек, сярод іх — сёстры міласэрнасці, а таксама святары, якія нясуць послух сацыяльнага служэння і займаюцца духоўнай апекай сясцёр.
У цяперашні час у Брэсцкай епархіі дзейнічае 54 сястрыцтвы міласэрнасці, у якіх нясуць послух каля 840 чалавек.
Сход адкрыўся прывітальным словам архіепіскапа Іаана і яго дакладам на тэму: «Паняцце аб міласэрнасці ў Свяшчэнным Пісанні і святаайцоўскім Паданні».
Далей з дакладамі выступілі:
- Ірына Мяшкова, каардынатар праграмы «Вяртанне» праваслаўнай службы дапамогі «Міласэрнасць» (Масква): «Арганізацыя праектаў дапамогі бяздомным. Прыцягненне сродкаў у праекты»;
- Ілья Кускоў, памочнік старшыні Сінадальнага аддзела па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльнаму служэнню Рускай Праваслаўнай Царквы (Масква);
- Протаіерэй Кірыл Шолкаў, старшыня Сінадальнага аддзела па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльнаму служэнню Беларускай Праваслаўнай Царквы (Мінск): «Сацыяльнае служэнне ў Беларускай Праваслаўнай Царкве»;
- Алена Зянкевіч, выканаўчы сакратар Саюза сястрыцтваў міласэрнасці Беларускай Праваслаўнай Царквы (Мінск): «Актуальныя пытанні сястрынскага служэння ў Беларусі»;
- Антаніна Банько, псіхолаг, прэс-сакратар Саюза сястрыцтваў міласэрнасці Беларускай Праваслаўнай Царквы (Мінск): «Сям'я як крыніца духоўна-маральнага развіцця чалавека»;
- Яўгенія Марозава, кіраўнік праваслаўнага моладзевага руху Брэсцкай епархіі ў абарону традыцыйных сямейных каштоўнасцяў «Сапраўднае жыццё» (Брэст): «Дабравольнае служэнне: ад агульнага да прыватнага»;
- Галіна Абрамчук, старэйшая сястра Драгічынскага благачыння: «Аб рабоце школы праваслаўных бацькоў і дзяцей»;
- Святлана Філіпава, старэйшая сястра Камянецкага благачыння: «Летнія праваслаўныя лагеры як метад духоўна-маральнага выхавання падрастаючага пакалення»;
- Валянціна Клімовіч, старэйшая сястра Бярозаўскага благачыння: «Формы і метады служэння сясцёр міласэрнасці ў рамках узаемадзеяння з рознымі дзяржаўнымі ўстановамі і грамадскімі арганізацыямі ў Бярозаўскім благачынні».