Адбыўся манаскі сход прысвечаны тэме гомельскага манаства ў гады ганенняў

07 ліпеня 2017

top.jpg

6 ліпеня, у дзень памяці свяшчэннамучаніка Мітрафана (Краснапольскага), архіепіскапа Астраханскага, першага Гомельскага архіпастыра (+ 1919), епіскап Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан узначаліў Бажэственную літургію ў храме свяціцеля Мікалая Цудатворца Нікольскага мужчынскага манастыра горада Гомеля.

Яго Праасвяшчэнству саслужылі: сакратар Гомельскай епархіі протаіерэй Георгій Алампіеў, намеснік Мікольскай абіцелі архімандрыт Амвросій (Шаўцоў) з браціяй, запрошанае духавенства ў манаскім сане.

За богаслужэннем маліліся ігуменні жаночых манаскіх абшчын епархіі з сёстрамі: ігумення Вера (Афонькіна) (Ціхвінскі жаночы манастыр), ігумення Іаана (Ярэц) (Казіміраўскі Успенскі жаночы манастыр), манахіня Архелая (Новікава) (Іаана-Кармянскі жаночы манастыр).

Устаўныя спевы выканаў маладзёжны хор Нікольскага манастыра (рэгент Кацярына Харчанка).

Пропаведзь пасля запрычаснага верша прамовіў іераманах Арыстарх (Драздоў).

Епіскап Сцяфан, віншуючы са святам усіх тых, хто сабраўся ў храме, сказаў:

— Для нашай епархіі сёння асаблівы дзень. Мы шануем памяць першага нашага епіскапа — свяшчэннамучаніка Мітрафана. Мы ходзім па яго слядах і слядах ўсіх тых людзей, якія таксама, як і мы, жылі, гэтак жа працавалі, радаваліся і смуткавалі, але жыццё сваё аддавалі за Госпада і Святую Царкву.

Па заканчэнні Літургіі на манастырскім некропалі епіскап Сцяфан узначаліў ліцію па архіепіскапу Арыстарху (Станкевічу) (+ 2012), схіархімандрыту Антонію (Кузняцову) (+ 2014) і ўсіх памінаемых у гэты дзень мучаніках і вызнаўцах, якія пацярпелі за Хрыста.

Пасля богаслужэння ў аўдыторыі нядзельнай школы адбыўся манаскі сход, прысвечаны тэме «Гомельскае манаства ў гады ганенняў», прымеркаваны да 100-годдзя з дня пачатку пераследу святароў, манскіх асоб і міран, якія вызнавалі праваслаўную веру.

Гомельская епархія / Church.by