Адбылося нарачэнне архімандрыта Ігнація (Луковіча) у епіскапа Бараўлянскага
25 кастрычніка 201825 кастрычніка 2018 года ў Троннай зале кафедральнага саборнага Храма Хрыста Збавіцеля ў Маскве Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл узначаліў чын нарачэння архімандрыта Васіля (Данілава), клірыка Разанскай епархіі, у епіскапа Касімаўскага і Сасаўскага, архімандрыта Ігнація (Луковіча), клірыка Брэсцкай епархіі, у епіскапа Бараўлянскага, вікарыя Мінскай епархіі, архімандрыта Спірыдона (Марозава), клірыка Салавацкай епархіі, у епіскапа Бірскага і Беларэцкага.
Чын нарачэння адбыўся ў адпаведнасці з пастановай Свяшчэннага Сінода ад 15 кастрычніка 2018 года (журналы № № 75, 76, 78).
Яго Свяцейшасці саслужылі: мітрапаліт Санкт-Пецярбургскі і Ладажскі Варсанофій, кіраўнік спраў Маскоўскай Патрыярхіі; мітрапаліт Істрынскі Арсеній, першы вікарый Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі па горадзе Маскве; мітрапаліт Уфімскі і Сцерлітамацкі Нікан; мітрапаліт Цвярскі і Кашынскі Сава, першы намеснік кіраўніка спраў Маскоўскай Патрыярхіі; архіепіскап Сонечнагорскі Сергій, кіраўнік Адміністрацыйнага сакратарыята Маскоўскай Патрыярхіі; архіепіскап Венскі і Будапешцкі Антоній, кіраўнік Упраўлення Маскоўскай Патрыярхіі па замежных установах.
Абраныя для архіерэйскага служэння святары звярнуліся да Свяцейшага Патрыярха Кірыла і архіпастыраў, якія саслужылі Яго Свяцейшасці, са стаўленіцкімі словамі.