Адбыўся Агульны сход Мінскай епархіі

20 снежня 2018

top.jpg

20 снежня 2018 года ў канферэнц-зале гасцініцы «Беларусь» горада Мінска адбыўся Агульны сход Мінскай епархіі.

Прэзідыум сходу ўзначаліў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі. У Прэзідыуме прысутнічалі: архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый, рэктар Мінскай духоўнай семінарыі; епіскап Бараўлянскі Ігнацій, вікарый Мінскай епархіі — намеснік старшыні сходу; архімандрыт Сергій (Брыч), кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі; архімандрыт Сергій (Акімаў), рэктар Мінскай духоўнай акадэміі; протаіерэй Андрэй Волкаў, сакратар Мінскай епархіі, адказны сакратар упраўлення спраў Мінскай Экзархіі.

Перад пачаткам сходу быў абвешчаны прывітальны адрас мітрапаліта Філарэта, Ганаровага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі. Епархіяльны сход у адказ накіраваў мітрапаліту Філарэту прывітальны адрас.

У сходзе прынялі ўдзел клірыкі Мінскай епархіі, ігуменні стаўрапігіяльных і епархіяльных манастыроў, рэктары, прарэктары і выкладчыкі духоўных навучальных устаноў, кіраўнікі і супрацоўнікі епархіяльных аддзелаў, кіраўнікі брацтваў і сястрыцтваў.

У ліку запрошаных гасцей на сходзе прысутнічалі: начальнік аддзела па справах рэлігій Апарата ўпаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Андрэй Уладзіміравіч Араеў і намеснік начальніка аддзела па каардынацыі ідэалагічнай работы, справах рэлігій і нацыянальнасцяў Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Ала Феафанаўна Мартынава.

Усяго ў Сходзе прыняў удзел 281 чалавек.

Для падпісання журналаў Сходу былі абраны: протаіерэй Іаан Харашэвіч, настаяцель прыхода храма роўнаапостальнай Марыі Магдаліны горада Мінска і протаіерэй Яўген Свідэрскі, настаяцель прыхода храма Уваскрасення Хрыстовага ў горадзе Мінску.

Старшынёй рэдакцыйнай камісіі быў абраны протаіерэй Яўген Грамыка, кіраўнік інфармацыйнага аддзела Мінскай епархіі, старшынёй лічыльна-мандатнай камісіі - протаіерэй Дзімітрый Шылянок, клірык прыхода храма прападобнамучаніка Афанасія, ігумена Брэсцкага, горада Мінска.

У сувязі са сканчэннем тэрміну паўнамоцтваў цяперашніх саставаў Епархіяльнага савета і епархіяльнага суда, епархіяльны сход у адпаведнасці са Статутам Рускай Праваслаўнай Царквы (Раздзел 16, параграф 43, пункт 4) зацвердзіў новыя саставы.

Епархіяльны савет Мінскай епархіі быў сфарміраваны ў наступным саставе: мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі — Старшыня Савета; епіскап Бараўлянскі Ігнацій, вікарый Мінскай епархіі; архімандрыт Сергій (Брыч), кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі, протаіерэй Андрэй Волкаў, сакратар Мінскай епархіі — сакратар Савета; протаіерэй Георгій Латушка, старшыня камісіі па разборы праблем на прыходах Мінскай епархіі; протаіерэй Мікалай Коржыч, старшыня Сінадальнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы па ўзаемаадносінах Царквы і грамадства; протаіерэй Уладзімір Далгаполаў, першы прарэктар Мінскай духоўнай акадэміі; протаіерэй Ігар Латушка, старшы духаўнік Мінскай епархіі; протаіерэй Кірыл Шолкаў, старшыня Сінадальнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльнаму служэнню; протаіерэй Іаан Задарожын, старшыня Сінадальнага аддзела па справах моладзі Беларускай Праваслаўнай царквы; протаіерэй Мікалай Багдановіч, старшыня Епархіяльнага суда Мінскай епархіі.

У сувязі з добрасумленным выкананнем царкоўнага послуху і адсутнасцю заўваг і скаргаў на дзеянні і рашэнні Епархіяльнага суда ў перыяд з 2015 па 2018 гады былі падоўжаны паўнамоцтвы Епархіяльнага суда на новы трохгадовы тэрмін. У састаў епархіяльнага суда ўваходзяць: протаіерэй Мікалай Багдановіч - старшыня суда; протаіерэй Віктар Якушаў - намеснік старшыні суда; протаіерэй Яўген Свідзерскі - сакратар суда; протаіерэй Аляксандр Пронін і іерэй Андрэй Саўрыцкі - члены суда.

З дакладам аб жыцці і дзейнасці Мінскай епархіі у 2018 годзе выступіў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі. Уладыка Экзарх прадставіў агляд найважнейшых царкоўных і царкоўна-грамадскіх падзей адыходзячага года, надаў асаблівую ўвагу пастырскай дысцыпліне, нагадаў аб неабходнасці карэктнага вядзення парафіяльнага справаводства.

Прарэктар Мінскай духоўнай акадэміі Аляксандр Валер'евіч Слесараў, выступаючы з дакладам, выклаў прычыны, якія вымусілі Рускую Праваслаўную Царкву спыніць царкоўныя зносіны з Канстанцінопальскім Патрыярхатам. Ён праінфармаваў удзельнікаў сходу аб стане спраў ва Украіне на сённяшні дзень і адказаў на цэлы шэраг пытанняў з залы.

Протаіерэй Сергій Гардун, прафесар Мінскай духоўнай акадэміі і першы прарэктар Інстытута тэалогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, у сваім дакладзе распавёў аб надыходзячым 220-годдзі з дня нараджэння мітрапаліта Іосіфа, якое супадае з Днём Нараджэння Хрыстовага. Мітрапаліт Іосіф нарадзіўся 25 снежня паводле старога стылю, а паводле новага стылю 7-га студзеня.

Протаіерэй Сергій паведаміў аб маючых адбыцца мерапрыемствах у 2019 годзе ў сувязі з круглай датай - 180-годдзем правядзення Полацкага сабора, які скасаваў Брэсцкую унію, і аб гістарычным значэнні згадваемай падзеі ў жыцці беларускага Праваслаўя.

У справе ўшанавання памяці Віленскага архіпастыра і ў сувязі з адзначанымі юбілейнымі датамі, за падрыхтоўку і правядзенне юбілейных мерапрыемстваў у 2018 годзе Патрыяршы Экзарх удастоіў царкоўных узнагарод найбольш руплівых членаў Арганізацыйнага камітэта Беларускай Праваслаўнай Царквы.

У завяршэнне Агульнага сходу Мінскай епархіі адбылося прыняцце выніковага дакумента і заявы ў падтрымку пазіцыі Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла і Свяшчэннага Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы ў абарону кананічнай Украінскай Праваслаўнай Царквы ад антыкананічных дзеянняў Канстанцінопальскага Патрыярхату.

Pravminsk.by / Church.by

Фотарэпартаж