Адбылося чарговае пасяджэнне Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы

29 верасня 2020

top.jpg

29 верасня 2020 года ў Мінскім епархіяльным упраўленні пад старшынствам мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, адбылося чарговае пасяджэнне Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы.

У пачатку пасяджэння члены Сінода павіншавалі епіскапа Тураўскага і Мазырскага Леаніда з 60-годдзем, а епіскапа Полацкага і Глыбоцкага Ігнація — з 50-годдзем.

Была выканана «Вечная памяць» спачыламу 6 чэрвеня гэтага года схіепіскапу Дзятлаўскаму Пятру, вікарыю Навагрудскай епархіі.

Сінод абмеркаваў бягучыя пытанні жыцця Беларускай Праваслаўнай Царквы і прыняў шэраг рашэнняў.

Журналы пасяджэння Сінода Беларускага Экзархату, у адпаведнасці са Статутам Рускай Праваслаўнай Царквы (артыкул 8, раздзел XIII), будуць апублікаваны пасля іх зацвярджэння Свяцейшым Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі.

Church.by

Фотарэпартаж