Адбылося чарговае пасяджэнне Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы

20 красавіка 2021

top.jpg

20 красавіка 2021 года ў Мінскім епархіяльным упраўленні пад старшынствам мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, адбылося чарговае пасяджэнне Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы.

У пачатку пасяджэння члены Сінода павіншавалі архіепіскапа Магілёўскага і Мсціслаўскага Сафронія з 70-годдзем.

DSC05257.jpg

Далей Сінод абмеркаваў бягучыя пытанні жыцця Беларускай Праваслаўнай Царквы і прыняў шэраг рашэнняў.

Журналы пасяджэння Сінода Беларускага Экзархату, у адпаведнасці са Статутам Рускай Праваслаўнай Царквы (артыкул 8, раздзел XIII), будуць апублікаваны пасля іх зацвярджэння Свяцейшым Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі.

Church.by 

Фотарэпартаж