Адбылася анлайн-нарада кіраўнікоў епархіяльных аддзелаў Беларускай Праваслаўнай Царквы па сацыяльнаму служэнню
12 лістапада 202012 лістапада 2020 года ў Беларускай Праваслаўнай Царкве адбылася анлайн-нарада кіраўнікоў епархіяльных аддзелаў па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльнаму служэнню. Сустрэча была прысвечана арганізацыі дапамогі ў перыяд другой хвалі пандэміі COVID-19. У нарадзе прынялі ўдзел:
- мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі;
- старшыня Сінадальнага аддзела па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльнаму служэнню Рускай Праваслаўнай Царквы епіскап Арэхава-Зуеўскі Панцеляіман;
- старшыня Сінадальнага аддзела па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльнаму служэнню Беларускай Праваслаўнай Царквы протаіерэй Кірыл Шолкаў;
- кіраўнік сектара дыстанцыйнага навучання і павышэння кваліфікацыі Сінадальнага аддзела па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльнаму служэнню Рускай Праваслаўнай Царквы дыякан Ігар Кулікоў;
- прадстаўнікі Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь;
- кіраўнікі епархіяльных аддзелаў па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльнаму служэнню Беларускай Праваслаўнай Царквы.
Адкрываючы нараду, мітрапаліт Веніямін адзначыў узросшую значнасць сацыяльнай дзейнасці Царквы ва ўмовах абвастрэння эпідэміялагічнай сітуацыі ў краіне. Рэзка ўзрасла запатрабаванасць у аказанні дапамогі, а такім чынам, узрасла і нагрузка на епархіяльныя аддзелы. Таму сёння так важна прадумаць пытанні арганізацыі працы епархіяльных аддзелаў у існуючых умовах, шляхі яе аптымізацыі, абмеркаваць, як вырашаць праблемы, складанасці, якая патрэбна падтрымка.
У ходзе нарады былі закрануты пытанні захавання ў храмах, кляштарах і памяшканнях царкоўных структур санітарных нормаў прафілактыкі распаўсюджвання каронавіруснай інфекцыі, абмеркаваны пытанні аказання дапамогі сем'ям хворых святароў і прыхаджан, агучаны асаблівасці функцыянавання складоў гуманітарнай дапамогі і месцаў прыёму людзей маючых патрэбу ў дапамозе ва ўмовах другой хвалі пандэміі COVID-19. Усе ўдзельнікі мелі магчымасць атрымаць адказы на пытанні і агучыць наяўныя праблемы.
Сустрэча прайшла на платформе ZOOM.