Адбылося адкрыццё першага духоўна-асветніцкага праваслаўнага фестывалю Гомельскай епархіі

11 жніўня 2019

top.jpg

У горадзе Рэчыцы адбылося ўрачыстае адкрыццё першага духоўна-асветніцкага праваслаўнага фестывалю Гомельскай епархіі, які аб'яднаў культурную, духоўную, дабрачынную праграмы і праваслаўны кірмаш, прадстаўлены манастырамі і прыходамі.

Пад покрывам праведнага Іаана Кармянскага, ля абраза якога быў адслужаны малебен на добрую справу, 10 жніўня форум пачаў сваю працу ў сценах Рэчыцкага дома культуры.

З прывітальным словам ад імя архіепіскапа Гомельскага і Жлобінскага Сцяфана да прысутных звярнуўся старшыня інфармацыйнага аддзела Гомельскай епархіі протаіерэй Алег Кастрама. Святар перадаў добрыя пажаданні ад уладыкі Сцяфана ўдзельнікам, арганізатарам і наведвальнікам форуму, а таксама падкрэсліў важнасць духоўна-асветніцкіх мерапрыемстваў, якія ўвайшлі ў фестывальную праграму.

Форум працягне сваю працу ў горадзе Рэчыцы да 17 жніўня.

Гомельская епархія / Church.by