Адбылося адкрыццё выстаўкі, прысвечанай 500-годдзю Беларускага кнігадрукавання і 500-годдзю Рэфармацыі ў Еўропе
19 ліпеня 201717 ліпеня 2017 года ў г. Мінску, у мастацкай галерэі «Універсітэт культуры» ў Палацы Рэспублікі, адбылося адкрыццё выстаўкі, прысвечанай 500-годдзю Беларускага кнігадрукавання і 500-годдзю Рэфармацыі ў Еўропе.
Выстаўка была арганізавана Пасольствам Федэратыўнай Рэспублікі Германія ў Рэспубліцы Беларусь, грамадскім аб'яднаннем нямецкай культуры «Масты», Рэспубліканскім цэнтрам нацыянальных культур, Беларускім дзяржаўным універсітэтам культуры і мастацтваў.
Па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, у цырымоніі адкрыцця выстаўкі прыняў удзел намеснік старшыні Сінадальнага аддзела па ўзаемаадносінах Царквы і грамадства, старшыня Міжнароднага грамадскага аб'яднання «Хрысціянскі адукацыйны цэнтр імя святых Мяфодзія і Кірыла» свяшчэннік Святаслаў Рагальскі.