Адбылося першае ў 2018 годзе пасяджэнне Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы

19 красавіка 2018

top.jpg

19 красавіка 2018 года ў Мінскім епархіяльным упраўленні пры ўдзеле мітрапаліта Філарэта, Ганаровага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, і пад старшынствам мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, адбылося першае ў бягучым годзе пасяджэнне Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы.

У пасяджэнні прынялі ўдзел архіепіскапы: Віцебскі і Аршанскі Дзімітрый; Пінскі і Лунінецкі Сцяфан; Гродзенскі і Ваўкавыскі Арцемій; Наваградскі і Слонімскі Гурый; Полацкі і Глыбоцкі Феадосій; Магілёўскі і Мсціслаўскі Сафроній; Брэсцкі і Кобрынскі Іаан; Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан; епіскапы: Бабруйскі і Быхаўскі Серафім; Тураўскі і Мазырскі Леанід; Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін; Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел; Слуцкі і Салігорскі Антоній; Лідскі і Смаргонскі Парфірый; архімандрыт Сергій (Брыч), кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі.

Перад пачаткам пасяджэння архіепіскапу Віцебскаму і Аршанскаму Дзімітрыю зважаючы на працу ў славу Святой Хрыстовай Царквы і ў сувязі з 65-годдзем з дня нараджэння была ўручана высокая ўзнагарода Беларускай Праваслаўнай Царквы — ордэн прападобнай Еўфрасінні, ігуменні Полацкай.

Архіепіскапу Брэсцкаму і Кобрынскаму Іаану і епіскапу Маладзечанскаму і Стаўбцоўскаму Паўлу зважаючы на іх працу ў славу Святой Хрыстовай Царквы і ў сувязі з 55-годдзем з дня нараджэння былі ўручаны віншавальныя адрасы Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы і паднесены ў дар на малітоўную памяць іконы.

Сінод разгледзеў бягучыя пытанні жыцця Беларускай Праваслаўнай Царквы і прыняў шэраг рашэнняў.

Журналы пасяджэння Сінода Беларускага Экзархату, у адпаведнасці са Статутам Рускай Праваслаўнай Царквы (артыкул 8, раздзел XII), будуць апублікаваны пасля іх зацвярджэння Свяцейшым Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі.

Church.by

Фотарэпартаж