Адбылося падпісанне дагавора аб выкананні навукова-даследчай працы паміж Мазырскім універсітэтам і Тураўскай епархіяй
05 кастрычніка 20185 кастрычніка 2018 года паміж УА «Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І. П. Шамякіна» і Тураўскай епархіяй Беларускай Праваслаўнай Царквы адбылося падпісанне дагавора аб выкананні навукова-даследчай працы «Праваслаўная спадчына Беларусі ў навучальным і выхаваўчым працэсах устаноў агульнай сярэдняй адукацыі».
З боку МДПУ ў мерапрыемстве прынялі ўдзел: рэктар універсітэта прафесар Валянцін Васільевіч Валетаў, прарэктар па вучэбнай рабоце Мікалай Аляксандравіч Лебедзеў, прарэктар па навуковай рабоце Валерый Мікалаевіч Наўныка, дэканы ўсіх факультэтаў, кіраўнікі структурных падраздзяленняў універсітэта і загадчыкі кафедр.
З боку Тураўскай епархіі ўдзельнікамі цырымоніі падпісання сталі: епіскап Тураўскі і Мазырскі Леанід, старшыня епархіяльнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі ігумен Аўксенцій (Абражэй) і супрацоўнікі Тураўскага епархіяльнага ўпраўлення.