Адбыўся сход адказных за сацыяльнае служэнне ў благачыннях Мінскай епархіі
27 лістапада 2017Па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, 22 лістапада 2017 года адбыўся сход адказных за сацыяльнае служэнне ў благачыннях Мінскай епархіі. Сход ўзначаліў старшыня Сінадальнага аддзела па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльнаму служэнню Беларускай Праваслаўнай Царквы, в. а. кіраўніка сацыяльнага аддзела Мінскай епархіі протаіерэй Кірыл Шолкаў.
Адкрываючы сход, айцец Кірыл павіншаваў усіх прысутных з днём памяці іконы Божай Маці «Скорапаслушніца» і святога Нектарыя Эгінскага.
Затым была прадстаўлена справаздача аб становішчы спраў у сферы сацыяльнага служэння Мінскай епархіі па стане на лістапад 2017 года, агучаны першарадныя задачы, якія стаяць перад благачыннямі.
З дакладамі выступілі:
1. Марына Краўцова, кіраўнік сацыяльных майстэрняў прыхода іконы Божай Маці «Усіх тужлівых Радасць» (2-е Мінскае гарадское благачынне);
2. іерэй Дзімітрый Грыцэнка, прыход храма свяціцеля Дзімітрыя Растоўскага (1-е Мінскае раённае благачынне);
3. Наталля Сільвановіч, старшыня брацтва ў гонар свяціцеля Спірыдона Трыміфунцкага (2-е Мінскае раённае благачынне);
4. Тамара Ларычава, сацыяльны работнік Богаяўленскага прыхода (6-е Мінскае гарадское благачынне).
Аб юрыдычных асаблівасцях аказання спонсарскай дапамогі просьбітам распавяла выканаўчы сакратар Саюза сястрыцтваў міласэрнасці Беларускай Праваслаўнай Царквы Алена Зянкевіч.
Настаяцель прыхода храма іконы Божай Маці «Няўпіўная Чаша» ў горадзе Мінску, кіраўнік Каардынацыйнага цэнтра БПЦ па супрацьдзеянню алкагалізму і наркаманіі протаіерэй Дыянісій Пясецкі выступіў з дакладам «Арганізацыя дапамогі алкаголезалежным і іх сваякам».
У завяршэнне сустрэчы протаіерэй Кірыл Шолкаў азнаёміў адказных за сацыяльную работу ў благачыннях з формамі справаздачнасці за 2017 год і тэрмінамі іх здачы.