Адбылося ўручэнне дыпломаў і пасведчанняў выпускнікам Віцебскага жаночага духоўнага вучылішча і Віцебскай духоўнай семінарыі
26 чэрвеня 202225 чэрвеня 2022 года адбылося ўручэнне дыпломаў і пасведчанняў выпускнікам Віцебскага жаночага духоўнага вучылішча і Віцебскай духоўнай семінарыі.
Напярэдадні ў храме Праабражэння Гасподняга была здзейснена Бажэственная літургія, якую ўзначаліў намеснік Свята-Троіцкага Маркава мужчынскага манастыра горада Віцебска і выкладчык семінарыі архімандрыт Сергій (Брыч).
Яго Высокапрападобію саслужылі: дырэктар Віцебскага жаночага духоўнага вучылішча, настаяцель храма протаіерэй Аляксандр Лесавой, благачынны Чашніцкай акругі протаіерэй Уладзімір Каляда, настаяцель храма свяціцеля Ціхана Задонскага протаіерэй Іаан Каляда, іерэй Арцемій Залатухін, іерэй Леў Ануфрыеў.
Дыяканскі чын узначаліў выкладчык Віцебскай духоўнай семінарыі дыякан Аляксандр Буханцоў.
Богаслужэбныя спевы выканаў хор пад кіраўніцтвам Людмілы Бандарэнка.
Пасля заканчэння набажэнства да прысутных са словам пропаведзі звярнуўся архімандрыт Сергій (Брыч), пасля чаго выпускнікоў павіншаваў дырэктар Віцебскага жаночага духоўнага вучылішча протаіерэй Аляксандр Лесавой.
Затым былі ўручаны дыпломы і пасведчанні выпускнікам рэгенцка-пеўчага, іканапіснага, вячэрняга аддзялення і аддзялення фларыстыкі Віцебскага жаночага духоўнага вучылішча, а таксама выпускнікам місіянерскага аддзялення Віцебскай духоўнай семінарыі.