Адбылася XVI Нарада праваслаўных сектазнаўцаў Беларусі

28 верасня 2017

top.jpg

28 верасня 2017 года ў Мінску прайшла XVI Нарада праваслаўных сектазнаўцаў Беларусі.

У Нарадзе прынялі ўдзел прадстаўнікі чатырнаццаці епархій Беларускай Праваслаўнай Царквы.

У якасці адмысловага госця Нарады выступіла Даміра Ахатава — вядучы эксперт Цэнтра па вывучэнні міжэтнічных і міжканфесійных адносін у цэнтральна-азіяцкім рэгіёне Акадэміі дзяржаўнага кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Казахстан.

Тэмай Нарады з'яўляўся аналіз асноўных праблем тэорыі і практыкі правядзення дзяржаўнай рэлігіязнаўчай экспертызы рэлігійных арганізацый у Рэспубліцы Беларусь.

Church.by