Адбылося пасяджэнне Епархіяльнага савета Мінскай епархіі ў пашыраным саставе
23 лістапада 201723 лістапада 2017 года ў Мінскім епархіяльным упраўленні пад старшынствам мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, адбылося чарговае пасяджэнне Епархіяльнага савета Мінскай епархіі ў пашыраным саставе, з удзелам усіх благачынных.
Удзельнікі пасяджэння абмеркавалі праект палажэння аб курсах павышэння кваліфікацыі для духавенства, якія будуць праходзіць на базе Мінскай духоўнай акадэміі.
Савет прыняў рашэнне арганізаваць курсы павышэння кваліфікацыі для парафіяльных царкоўных работнікаў на базе Мінскага епархіяльнага духоўнага вучылішча. Протаіерэю Іаану Задарожыну даручана падрыхтаваць праект палажэння аб курсах.
Савет прыняў рашэнне агульны Епархіяльны сход у гэтым годзе правесці 20 снежня.
Члены Епархіяльнага савета і благачынныя айцы абмеркавалі сітуацыю, звязаную са шматлікімі просьбамі веруючых людзей аб здабыцці святых мошчаў блажэннай Валянціны Мінскай, а таксама іншыя пытанні і магчымыя меры па актывізацыі царкоўнага жыцця ў прыходах.