Адбылося пасяджэнне Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы
08 жніўня 20238 жніўня 2023 года ў Мінскім епархіяльным упраўленні пад старшынствам мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, адбылося пасяджэнне Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы.
У пасяджэнні прыняў удзел Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Аляксандр Румак.
Сінод разгледзеў бягучыя пытанні жыцця Беларускай Праваслаўнай Царквы і прыняў шэраг рашэнняў.
Журналы пасяджэння Сінода Беларускага Экзархату, у адпаведнасці са Статутам Рускай Праваслаўнай Царквы (артыкул 8, раздзел XIII), будуць апублікаваны пасля іх зацвярджэння Свяцейшым Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі.
Чытайце нас у мэсэнджэрах Telegram і Viber,