Адбылося пасяджэнне Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы

08 чэрвеня 2021

top.jpg

8 чэрвеня 2021 года ў Мінскім епархіяльным упраўленні пад старшынствам мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, адбылося пасяджэнне Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы.

У пасяджэнні ўзялі ўдзел архіепіскапы: Віцебскі і Аршанскі Дзімітрый; Пінскі і Лунінецкі Сцяфан; Гродзенскі і Ваўкавыскі Арцемій; Навагрудскі і Слонімскі Гурый; Брэсцкі і Кобрынскі Іаан; Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан; архіепіскап Феадосій (Більчанка); епіскапы: Бабруйскі і Быхаўскі Серафім; Тураўскі і Мазырскі Леанід; Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел; Слуцкі і Салігорскі Антоній; Лідскі і Смаргонскі Парфірый; Полацкі і Глыбоцкі Ігнацій; Светлагорскі Амвросій, вікарый Гомельскай епархіі.

Сінод разгледзеў бягучыя пытанні жыцця Беларускай Праваслаўнай Царквы і прыняў шэраг рашэнняў.

Журналы пасяджэння Сінода Беларускага Экзархату, у адпаведнасці са Статутам Рускай Праваслаўнай Царквы (артыкул 8, раздзел XIII), будуць апублікаваны пасля іх зацвярджэння Свяцейшым Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі.

Church.by

Фотарэпартаж