Адбылося пасяджэнне Савета Інстытута тэалогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта
24 лістапада 201723 лістапада 2017 года пад старшынствам мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, адбылося чарговае пасяджэнне Савета Інстытута тэалогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Першы прарэктар Інстытута протаіерэй Алег Голубеў далажыў аб падрыхтоўцы да работы лектарскіх груп музея Бібліі Інстытута тэалогіі.
Было зацверджана палажэнне аб рэспубліканскім конкурсе літаратурных і навукова-даследчых работ навучэнцаў, прымеркаваных да знамянальных дат у гісторыі Праваслаўя на беларускай зямлі — 300-годдзя з дня нараджэння свяціцеля Георгія (Каніскага) і 150-годдзя з дня смерці мітрапаліта Іосіфа (Сямашкі).
Прарэктар Інстытута тэалогіі па навуковай рабоце Сяргей Іосіфавіч Шатраўскі прадставіў справаздачу аб выніках міжнароднай студэнцкай навуковай канферэнцыі «Хрысціянскія каштоўнасці ў культуры сучаснай моладзі».
У ходзе пасяджэння быў таксама абмеркаваны шэраг адміністрацыйна-гаспадарчых пытанняў.