Адбылося пасяджэнне Савета Інстытута тэалогіі БДУ
26 лістапада 201926 лістапада 2019 года пад старшынствам мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, рэктара Інстытута тэалогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, адбылося чарговае пасяджэнне Савета Інстытута тэалогіі.
У ходзе пасяджэння былі зацверджаны тэмы дыпломных работ і навуковыя кіраўнікі студэнтаў 4-га курса і магістрантаў.
Савет разгледзеў пытанне прафарыентацыйнай работы Інстытута і размеркавання выпускнікоў 2019/2020 навучальнага года.
У завяршэнне члены Савета заслухалі справаздачны даклад аб рабоце бібліятэкі Інстытута тэалогіі. Па выніках даклада было прынята рашэнне стварыць камісію па ўпарадкаванню бібліятэчных фондаў Мінскай епархіі.