Адбылося пасяджэнне Савета сястрыцтваў міласэрнасці Брэсцкай епархіі

21 лютага 2017

top.jpg

Пад старшынствам архіепіскапа Брэсцкага і Кобрынскага Іаана адбылося пасяджэнне Савета сястрыцтваў міласэрнасці Брэсцкай епархіі. У пасяджэнні прынялі ўдзел старшыня епархіяльнага аддзела сацыяльнага служэння і дабрачыннасці пратаіерэй Сергій Чырун, а таксама сёстры міласэрнасці, якія ўваходзяць у склад Савета.

У ходзе пасяджэння была праведзена праца па ўнясенні прапаноў і змяненняў у праект Кодэкса сястры міласэрнасці Беларускай Праваслаўнай Царквы. Праект распрацаваны ў адпаведнасці са статутам і палажэннем аб Саюзе сястрынстваў міласэрнасці БПЦ, а таксама на падставе дакументаў, прынятых Архіерэйскім Саборам Рускай Праваслаўнай Царквы: «Асновы сацыяльнай канцэпцыі РПЦ» і «Аб прынцыпах арганізацыі сацыяльнай работы ў РПЦ».Мэта распрацоўкі дакумента — удасканаленне работы сястрыцтваў міласэрнасці Беларускага Экзархату.

Абмяркоўваліся таксама пытанні абнаўлення кадраў сястрыцтваў, умацавання аўтарытэту старэйшых сясцёр на прыходах, ўзаемадзеяння з духаўнікамі сястрыцтваў, маральныя аспекты міласэрнага служэння сясцёр.

Брэсцкая епархія / Church.by