Адбыўся 4-ы валейбольны турнір сярод моладзевых праваслаўных брацтваў Брэсцкай епархіі

02 снежня 2017

top.jpg

25 лістапада 2017 года ў аграгарадку Астрамечава Брэсцкага раёна адбыўся 4-ы валейбольны турнір сярод моладзевых праваслаўных брацтваў Брэсцкай епархіі на кубак архіепіскапа Брэсцкага і Кобрынскага Іаана. Па традыцыі турнір пачаўся з малебна на пачатак добрай справы ў храме святога Архангела Міхаіла ў аграгарадку Астрамечава, які здзейсніў настаяцель храма іерэй Уладзімір Свідуновіч.

Айцец Уладзімір пажадаў усім Божай дапамогі і акрапіў усіх святой вадой. Пасля набажэнства ў сярэдняй школе Астрамечава пачалося спаборніцтва.

У турніры прынялі ўдзел 9 каманд з моладзевых праваслаўных брацтваў у гонар:

  1. Свяціцеля Кірыла Тураўскага пры храме Пакрова Прасвятой Багародзіцы горада Жабінка.
  2. Прападобнага Серафіма Сароўскага пры храме святога Серафіма Сароўскага горада Брэста, мікрараён Плоска.
  3. Абраза Божай Маці «Неапалімая Купіна» пры храме іконы Божай Маці «Усіх тужлівых Радасць» горада Брэста, мікрараён Дуброўка.
  4. Святой Тройцы пры храме Святой Тройцы горада Брэста, мікрараён Рэчыца.
  5. Святога Архістратыга Міхаіла пры храме Святога Архангела Міхаіла ў аграгарадку Астрамечава.
  6. Свяціцеля Спірыдона Трыміфунцкага пры храме ў гонар свяціцеля Мікалая Цудатворца Брэсцкай крэпасці.
  7. Святых першавярхоўных апосталаў Пятра і Паўла пры Стрэчанскім храме горада Драгічына.
  8. Іконы Божай Маці «Ціхвінская» пры храме ў гонар Ціхвінскай іконы Божай Маці горада Брэста, мікрараён «Кавалёва».
  9. Уваскрасення Хрыстова пры храме Уваскрэсення Хрыстова горада Брэста, мікрараён Усход.

Турнір наведаў архіепіскап Іаан.

Ва ўпартай барацьбе перамогу атрымала моладзевае праваслаўнае брацтва ў гонар апосталаў Пятра і Паўла (Драгічын). Другое месца заваявала брацтва Архістратыга Міхаіла (Астрамечава). Трэцяе месца — у моладзевага праваслаўнага брацтва іконы Божай Маці «Неапалімая Купіна» (Брэст).

Свяшчэннік Уладзімір Свідуновіч уручыў пераходзячы архіерэйскі кубак пераможцу турніру, а ўсім астатнім — дыпломы ўдзельнікаў.

Затым у сталовай школы адбылося агульнае чаяванне. Айцец Уладзімір падзякаваў юным спартсменам, пажадаў усім добрага здароўя, Божай дапамогі на многія і добрыя леты і запрасіў усіх прысутных прыняць удзел у будучых турнірах.

Брэсцкая епархія / Church.by