Адбыўся актавы дзень Мінскай духоўнай акадэміі
27 лістапада 202027 лістапада 2020 года, у дзень памяці святога апостала Філіпа, адбыўся актавы дзень Мінскай духоўнай акадэміі імя свяціцеля Кірыла Тураўскага. Урачыстасці з нагоды актавага дня ўзначаліў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.
Урачыстасці пачаліся з Бажэственнай літургіі ў акадэмічным храме свяціцеля Кірыла Тураўскага, якую здзейсніў Патрыяршы Экзарх.
Архіпастыру саслужылі: рэктар Мінскай духоўнай акадэміі архімандрыт Сергій (Акімаў); першы прарэктар Інстытута тэалогіі БДУ протаіерэй Сергій Гардун; прадстаўнік Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі пры Патрыярху Вялікай Антыяхіі і ўсяго Усходу ігумен Арсеній (Сакалоў); першы прарэктар Мінскай духоўнай акадэміі, настаяцель прыхода акадэмічнага храма свяціцеля Кірыла Тураўскага протаіерэй Уладзімір Далгаполаў; прарэктар па выхаваўчай рабоце Мінскай духоўнай акадэміі іераманах Афанасій (Сакалоў); дырэктар Мінскага духоўнага вучылішча протаіерэй Іаан Задарожын; загадчык аддзялення завочнага навучання Мінскай духоўнай акадэміі іерэй Раман Арцёмаў; прарэктар па выхаваўчай рабоце Віцебскай духоўнай семінарыі іерэй Дыянісій Андрэеў.
Богаслужэбныя спевы выканалі: мужчынскі хор Мінскай духоўнай акадэміі пад кіраваннем Андрэя Шляхтава і змешаны хор Мінскіх духоўных школ пад кіраўніцтвам Наталлі Мядзведзь.
Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў протаіерэй Уладзімір Далгаполаў.
Па заканчэнні богаслужэння мітрапаліт Веніямін павіншаваў рэктара МінДА архімандрыта Сергія, выкладчыкаў, навучэнцаў і гасцей з актавай днём духоўнай акадэміі і звярнуўся да ўсіх са словам павучання.
Было абвешчана ўстаўное мнагалецце.
Пасля святочнай трапезы адбыўся ўрачысты сход з нагоды актавага дня Мінскай духоўнай акадэміі.
У прэзідыуме прысутнічалі: мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, архімандрыт Сергій (Акімаў), ігумен Арсеній (Сакалоў). Сход вёў архімандрыт Сергій (Акімаў).
Прарэктар па навуковай рабоце Мінскай духоўнай акадэміі Аляксандр Слесараў зачытаў віншаванні ад старшыні Вучэбнага камітэта Рускай Праваслаўнай Царквы протаіерэя Максіма Казлова, рэктара Маскоўскай духоўнай акадэміі епіскапа Звянігарадскага Феадарыта, рэктара Мінскай духоўнай семінарыі протаіерэя Віктара Васілевіча.
Віншавальны адрас ад рэктара Віцебскай духоўнай семінарыі архіепіскапа Віцебскага і Аршанскага Дзімітрыя зачытаў прарэктар па выхаваўчай рабоце ВіцДС іерэй Дыянісій Андрэеў.
Прывітальнае слова прамовіў першы прарэктар Мінскага гарадскога інстытута развіцця адукацыі Сяргей Стрэнкоўскі.
Архімандрыт Сергій (Акімаў) прадставіў справаздачу аб бягучым становішчы спраў у Мінскай духоўнай акадэміі.
Актавую прамову на тэму «Руская біблеістыка: ці ёсць будучыня» прамовіў доктар багаслоўя, прафесар, прадстаўнік Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі пры патрыярху Вялікай Антыяхіі і ўсяго Усходу, член Сінадальнай біблейска-багаслоўскай камісіі ігумен Арсеній (Сакалоў).
Пасля заканчэння прамовы мітрапаліт Веніямін уручыў ігумену Арсенію дыплом ганаровага доктара Мінскай духоўнай акадэміі.
Патрыяршы Экзарх таксама ўручыў дыплом кандыдата багаслоўя ігумену Ермагену (Панасюку), абарона кандыдацкай дысертацыі якога была зацверджана Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам.
Таксама былі ўручаны прэміяльныя дыпломы I, II і III ступеняў выкладчыкам Акадэміі, якія вызначыліся ў навуковай дзейнасці.
З павучальным словам да прысутных звярнуўся мітрапаліт Веніямін.